Гульня "Літаратар" — гэта варыяцыя на тэму знакамітай настольнай гульні "Эрудыт" для аднаго гульца. Мэта гульні — атрымаць найбольшую колькасць балаў, складаючы па прынцыпе крыжаванкі словы на гульнявым полі.
У пачатку гульні гулец атрымлівае 7 фішак з літарамі, якія змяшчаюцца на плашчак. Гэтыя фішкі трэба размяшчаць на гульнявым полі так, каб яны ўтваралі словы беларускай мовы — назоўнікі ў адзіночным ліку, назоўным склоне. Словы правяраюцца па слоўніку. Першае слова абавязкова павінна праходзіць праз цэнтр гульнявога поля.
Каб згуляць фішкай, патрэбна:
Балы налічваюцца зыходзячы з кошту фішак і каштоўнасці клетак, на якія яны ўсталеўваюцца.
Элементы кіравання:
– прапанаваць да разгляду складзенае па ходу гульні слова;
– адмовіцца ад пачатага, але не завершанага, ходу і вярнуць выкладзеныя фішкі гульцу;
– памяняць фішкі;
– завяршыць сеанс гульні і зафіксаваць дасягнуты вынік у табліцы рэкордаў.